Вобшукі ў офісах гарадзенскіх актывістаў


З вобшукам працаўнікі КДБ наведалі офісы партыяў БНФ, БСДГ і АГП.

Як паведаміў кіраўнік гарадзенскай суполкі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, уранку яго забралі з хаты і прывезлі ў офіс. “Ператрус праводзіў дазнаўца ўпраўлення КДБ, старшы лейтэнант Ганчарук. У выніку ператрусу спецслужбы канфіскавалі вінчэстар офіснага камп’ютара і некалькі ўлётак дэмакратычных кандыдатаў”, – распавёў спадар Саранчукоў.

Кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Юрый Істомін таксама пацвердзіў, што ў партыйным офісе адбываўся ператрус. Канфіскавалі камп’ютарную тэхніку. У офісе БСДГ акрамя кампутараў забралі яшчэ і дыскі.

Вобшукі рабілі з мэтаю знайсці матэрыялы аб справе 19 снежня. Паводле Вадзіма Саранчукова, затрыманняў гарадзенскіх актывістаў сёння не было, на допыты у КДБ таксама не выклікалі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары