Партал «Тузін гітоў» узнагародзіў «Akute»


{movie}Выступ Паліны Рэспублікі.|left|8054{/movie}Магілёўскі гурт названы найлепшым у 2012 годзе.

У менскім клубе «Loft» адбылася адмысловая вечарына-ўганараванне. Акрамя пераможцаў, выступіла бард Паліна Рэспубліка.

«Akute» сапраўды быў на вышыні. Атрымаўшы прыз як самы лепшы беларускі гурт з рук выдаўца парталу «Тузін гітоў» Ветра Механічнага, Стас і Рома далі перад усімі клятву «рабіць добрую і якасную музыку» і паказалі, як у іх гэта атрымліваецца сёння. Праграму склалі найлепшыя песні з альбомаў «Дзевачкі і космас» ды «Не існуе», а таксама колькі новых твораў, у тым ліку патэнцыйны гіт «Бегчы», паведамляе партал.

Міхась Ліхтаровіч

belsat.eu

Відэа з парталу tuzin.fm

Стужка навінаў