Украінская рада. Бойкі другі дзень запар


Апазіцыя ў складзе нацыяналістаў са «Свабоды», партыі Віталя Клічко «Удар» і «Аб’яднанай апазіцыі «Радзіма» другі дзень б’ецца з Партыяй рэгіёнаў, камуністамі і «незалежнымі кандыдатамі», большасць з якіх падтрымлівае партыю Януковіча.

Толькі за ўчорашні дзень у Радзе:

На паседжанне спрабавалі прарвацца актывісткі жаночага руху «Femen», але іх не пусціла міліцыя. «Свабода» спілавала жалезны плот насупраць уваходу ў Раду, які быў усталяваны, каб «пратэстоўцы не перашкаджалі паседжанням», пабіліся з міліцыяй і выгналі з будынку дэпутатаў Андрэя і Аляксандра Табалавых. Выгнаныя дэпутаты раней падпісалі прысягу дэпутата «Аб’яднанай апазіцыі» ды былі абраныя ад гэтай партыі, але на днях адмовіліся ўвайсці ў апазіцыйную кааліцыю. Пасля пачалася агульная бойка, якую выклікалі «рэгіяналы», галасуючы за адсутных калегаў.{movie}Бойка ва ўкраінскай Вярхоўнай радзе|right|8049{/movie}

Сёння гісторыя паўтарылася. Апазіцыя спрабавала заблакаваць трыбуну спікера, тытулаваны баксёр Віталь Клічко з цікаўнасцю назіраў за бойкаю, але, на жаль для журналістаў, у яе не ўмешваўся. Спікер быў вымушаны абвесціць перапынак, каб астудзіць баявы дух народных абраннікаў.

Усевалад Шлыкаў
belsat.eu
https://youtu.be/KvyIkF4Abp4

Глядзі таксама
Каментары