Стужкі, якія выходзяць у кінатэатры. Агляд падзеяў культуры


Заўтра ў беларускіх кінатэатрах можна будзе пабачыць прэм’еры. Сярод іх – кранальная драма „Цяпер самы час” Ола Паркера. Гераіня Дакоўты Фэнінґ, 17-гадовая Тэса, сутыкаецца з цяжкаю хваробаю. Яна вырашае, што адведзены ёй час трэба правесці з максімальнаю карысцю і складае спіс рэчаў, якія мусіць паспець зрабіць. Стужка атрымала супярэчлівыя ацэнкі крытыкаў.{movie}Агляд падзеяў культуры (12.12.2012)|left|8044{/movie}

На экранах упершыню – крымінальная драма „Чорны дрозд” ад рэжысёра „Фальшываманетчыка” Штэфана Руцавіцкі. Брат і сястра Эдысан і Лайза пускаюцца наўцёкі пасля няўдачнага рабавання казіно. Выпадкова яны трапляюць на свята, зладжанае ў гонар вяртання на радзіму былога баксёра. Разам гэтыя людзі мусяць змагацца супраць зла… У галоўных ролях выступілі Эрык Бэна, Алівія Ўайлд і Чарлі Ганэм.

А аматары арт-гаўзу пачынаючы з панядзелка змогуць паглядзець стужку „П’ета” карэйскага рэжысёра Кіма Кі Тука. Адзінокі сеулец працуе выкідалам для мясцовага ліхвяра, выкарыстоўваючы жорскія і нават садысцкія метады. Аднойчы на парогу ягонага дому з’яўляецца жанчына, якая называе сябе маці героя… Стужка не належыць да разраду лёгкіх для прагляду. Крытыкі выставілі ёй высокія ацэнкі, працу Кіма Кі Тука назвалі найлепшаю на сёлетнім Венецыянскім кінафестывалі.

Іншыя тэмы: выстава “World Press Photo” – упершыню ў Беларусі. У Балівіі выступае аркестр, які грае на традыцыйных інструментах.

belsat.eu

Стужка навінаў