Што меў на ўвазе Пуцін, выступаючы з асуджэннем таталітарызму?


https://youtu.be/ZfrnFescsbU
У прамове расейскага прэзідэнта мы бачым шмат тактыкі, але нястачу стратэгіі, мяркуе палітолаг Кірыл Коктыш.{movie}Кірыл Коктыш: Пуцін хацеў давесці, што ён моцны|left|8034{/movie}

Сёння ў Расеі ўрачыста адзначалі Дзень канстытуцыі. Выступаючы з гэтае нагоды перад Федэральным Сходам, Уладзімір Пуцін назваў амаральнымі спробы ўлады ўмешвацца ў сферу перакананняў і поглядаў людзей.

Для Расеі не можа быць іншага палітычнага выбару, апроч дэмакратыі, заявіў прэзідэнт краіны. «Закон можа абараняць маральнасць і мусіць гэта рабіць, але нельга з дапамогаю закону ўсталяваць маральнасць. Спробы дзяржавы ўрывацца ў сферу перакананняў, поглядаў людзей – гэта, несумненна, праява таталітарызму, абсалютна для нас непрымальная. Мы не збіраемся ісці гэтым шляхам», – падкрэсліў кіраўнік Расейскай Федэрацыі.

Паводле палітолага Кірыла Коктыша, у дзяржаве пачалася барацьба кланаў, таму расейскі лідар імкнуўся прадэманстраваць добры стан здароўя і кантроль за барацьбою палітычных груповак: «У сённяшнім выпадку Пуціну трэба было паказаць, што ён здольны кіраваць і кантралюе ўнутрыпалітычныя працэсы. Гэта было галоўнае на парадку дня».

Што датычыць гучных і пафасных заяваў прэзідэнта Расеі, то эксперт мяркуе: яны праз колькі месяцаў выльюцца ў няважны ці неабавязковы закон, які не трэба будзе нават выконваць. Досвед паказвае, што большасць вусных дэкларацыяў Пуціна так і заставалася толькі абяцаннямі.

«У пуцінскім выступе мы бачым шмат тактыкі і недахоп стратэгіі, што ўвогуле характэрна для ўсіх постсавецкіх кіроўных элітаў», – адзначыў Коктыш.

Паводле эксперта, прыярытэтам расейскай палітыкі ў беларускім кірунку будзе рэалізацыя інтэграцыйных формаў Еўразійскага Саюзу: «Гэта дазволіць Расеі зарабляць на таваразвароце паміж Азіяй і Еўропаю». На думку знаўцы, інтэграцыя выключна Расеі і Беларусі на гэты момант сваю ролю ўжо выканала.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары