Беларусы Пецярбургу выдалі кружэлку з песнямі


{movie}Там – Андрэй Быкоўскі (сл. Алеся Пісьмянкова)|left|8031{/movie}«Пецярбургскі сшытак» – гэта збор песняў на словы беларускіх паэтаў, які выпусцілі беларусы Пецярбургу. Песні на вершы Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Ларысы Геніюш, Адама Міцкевіча выконваюць нашыя суайчыннікі, якія жывуць у паўночнай сталіцы Расеі. Музыку напісала таксама беларуска – Ірына Базылёва, праспявалі – беларусы Пецярбургу.

Дыск выдалі на грошы беларусаў з Асацыяцыі беларусістаў Пецярбургу і пры падтрыманні адміністрацыі гораду.

«У 2009 годзе была выдадзеная кніга «Беларускі Пецярбург» Міколы Нікалаева. У гэтай кніжцы – аповед пра гісторыю гораду, гісторыю менавіта беларускага Пецярбургу, у якой згадваюцца дзве тысячы беларусаў, што былі звязаныя з Пецярбургам. Пазней мы пачалі ладзіць экскурсіі па «беларускіх месцах» Пецярбургу, а гэтая кружэлка – працяг нашай працы», – распавяла «Белсату» Ірына Базылёва.

З дазволу ўкладальнікаў «Белсат» прэзентуе адну з песняў з «Пецярбургскага сшытку».

Зміцер Ягораў

belsat.eu

Стужка навінаў