Працаўнікі КДБ забралі маці Ірыны Халіп


Прэс-служба БАЖ інфармуе: “Пра чарговы ператрус у кватэры Ірыны Халіп нам паведамілі нямецкія журналісты”.

Здымачная група тэлеканалу ARD прыехала да Люцыны Халіп на інтэрв’ю. Паводле іхных словаў, на той момант у кватэры Ірыны праходзіў вобшук. Праз некаторы час нямецкія журналісты ўбачылі, як Люцыну Халіп вывелі з дому, пасадзілі ў машыну і павезлі ў невядомым кірунку.

У часе ператрусу тэлефон Люцыны Халіп быў недасяжны. Пасля апарат абанента стаў заняты.

Нагадаем, што бацька журналісткі Уладзімір Халіп цяпер у шпіталі: яму зрабілі аперацыю на вочы. Дзе цяпер трохгадовы сын Ірыны Халіп і Андрэя Саннікава, пакуль невядома.

belsat.eu

Стужка навінаў