Як побач з урадавымі плакатамі апынуліся парнаграфічныя здымкі?


Своеасабліваю рэкламаю Менску, які нядаўна атрымаў свой брэнд, стаў будынак на вул. Няміга, 14.

Стары корпус, узведзены ў савецкія часы, ужо колькі месяцаў чакае рамонту. Даўно не мытыя і забітыя дошкамі шыбы невядомыя народныя ўмельцы з усіх бакоў размалявалі графіці, а ўнутры гаспадары памяшкання наляпілі на іх плакаты “Мой любы горад”. Праўда, гэта толькі на цэнтральных вокнах – на бакавых жа “радуе вока” паўаголеная дзяўчына.

Будынак месціцца наўпрост ля прыпынку грамадскага транспарту, ягоныя падвалы аблюбавалі апівошы. У аддзеле будаўніцтва адміністрацыі Цэнтральнага раёну сталіцы паведамілі: “Гэты будынак будзе рэканструяваны, там мае будавацца новы аб’ект. Яго ўласнік – “Белаграпрамбанк”. Калі пабудуюць, невядома. Рамонт мае скончыцца да 2014 года, але канкрэтнага часу цяпер ніхто не назаве. Пакуль ідзе толькі праектаванне”, – паведамілі ў адміністрацыі раёну.

Недарэчныя ж у гэтай сітуацыі плакаты “Мой любы горад” проста забыліся зняць пасля святкавання Дня гораду, выказалі меркаванне чыноўнікі.

Паўліна Калтавічанка, belsat.eu

Стужка навінаў