Канец свету адкладаецца? Паўночная Карэя дэмантуе ракету


Медыі Паўднёвай Карэі паведамляюць, што дэмантаж – гэта, хутчэй за ўсё, спроба выражыць тэхнічныя праблемы.

Паўночная Карэя прыступіла да дэмантажу ракеты далёкага дзеянння, якая мела стартаваць з 10 да 22 снежня. Паводле паўднёвакарэйскіх СМІ, гэта не значыць, што краіна адмовіцца ад запуску.

Пхэньян цвердзіць, што ракета даставіць на арбіту метэаралагічны спадарожнік. Заходнія эксперты ўпэнены: гэта выпрабаванне тэхналогіі для ўстаноўкі ядзернай боегалоўкі на ракеты далёкага радыусу дзеяння. У сувязі з гэтым многія краіны асудзілі запуск як парушэнне забароны ААН на выпрабаванне балістычных ракетаў і заклікалі Паўночную Карэю не рабіць гэтага. “Глыбокую занепакоенасць” планамі стратэгічнага партнёра выказаў нават Кітай.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары