Доктар: Чавэсу засталося некалькі месяцаў


Напярэдадні ад’езду на чацвёртую аперацыю на Кубу прэзідэнт Венесуэлы назваў свайго пераемніка.

Прэзідэнту Венесуэлы Уга Чавэсу, які цяпер на Кубе чакае чарговай анкалагічнай аперацыі, застаецца жыць не больш за два-тры месяцы, заявіў венесуэльскі доктар Хасэ Рафаэль Маркіна ў інтэрв’ю мясцовай радыёстанцыі. “На жаль, трагічны канец надыдзе ў красавіку”, – сказаў ён.

Паводле доктара, неабходнасць тэрміновага хірургічнага ўмяшання выкліканая рэзкім пагаршэннем стану здароўя: прэзідэнт губляў прытомнасць і адчуваў вострыя болі.

Учора Чавэс вылецеў з Каракасу на Кубу, дзе яму чарговы раз выдаляць ракавую пухліну, якую выявілі падчас нядаўняга абследавання.

Прэзідэнт Венесуэлы падкрэсліў, што калі з ім што-небудзь здарыцца, то ягоным пераемнікам стане віцэ-прэзідэнт і кіраўнік МЗС краіны Нікаляс Мадура. Гэта – першы выпадак за час хваробы Чавэса, калі ён прызнаў, што можа прайграць барацьбу супраць раку.

{movie}Каракас: Провады Уга Чавэса на аперацыю на Кубу|right|8006{/movie}Нікаляс Мадура – былы кіроўца аўтобуса, які актыўна дамагаўся вызвалення Уга Чавэса і ўдзельнічаў у ягонай прэзідэнцкай кампаніі. Пасля абіраўся спікерам парламенту, а ў 2006 г. узначаліў Міністэрства замежных справаў. За гэты час ён умацаваў сяброўства з Беларуссю, Расеяй, Іранам, Кітаем і Сірыяй. Падтрымліваў Лівію ў часы кіравання Муамара Кадафі.

belsat.eu паводле interfax.by

Стужка навінаў