Скончыўся першы ў Беларусі конкурс мультымедыйных ролікаў. Агляд падзеяў культуры


Менская фотастудыя “Zнята” назвАла пераможцаў першага ў Беларусі конкурсу мультымедыйных ролікаў. Ён прайшоў у межах праекту “Belarus Press Photo”. Найлепшым журы назвала пяціхвілінны ролік Аляксандра Васюковіча, прысвечаны прэзідэнцкім выбарам 2010-га года. На другое месца трапіў ролік пра групу людзей, якія штотыдзень гатуюць і раздаюць ежу бедным і бяздомным, нягледзячы на пераслед з боку міліцыі. Яго аўтар – Максім Старычаў. Ролік “Паганства” Андрэя Лянкевіча, які распавядае пра старажытныя абрады беларусаў, заняў на конкурсе трэцяе месца.

Мультымедыйныя ролікі – адносна новая з’ява ў Беларусі. Гэта сумяшчэнне фота і відэаматэрыялаў, якое мае раскрыць пэўную тэму або распавесці гісторыю.

Іншыя тэмы: іудзеі ўсяго свету адзначылі Хануку. У Дубаі пачаўся міжнародны кінафестываль.

belsat.eu

Стужка навінаў