У Свіслачы рабаўнік заснуў… на месцы злачынства


Усё пачалося з бяседы ў кватэры знаёмых.

Неаднаразова судзімы жыхар гораду Свіслач (Гарадзенская вобласць) прыйшоў да знаёмых, каб разам выпіць. Потым запатрабаваў у гаспадара грошай ды збіў яго. Пасля схапіў паяльнік і стаў пагражаць пенсіянерцы, якая была ў кватэры, збіваючы і яе. Такім чынам госцю ўдалося здабыць долары ЗША, мабільныя тэлефоны ды нават – зубныя каронкі. Напрыканцы ён вырашыў… крыху паспаць у адным з пакояў. Там яго і затрымалі.

Высветлілася, што за плячыма 24-гадовага злачынцы ўжо шлейф судзімасцяў. Толькі сёлета ён здзейсніў крадзеж і пагражаў забойствам. Перш чым пайсці на апошняе злачынства, ён паспеў стаць кандыдатам у лячэбна-працоўны прафілакторый ды быў пад хатнім арыштам. На рабаўніка завялі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 207 Крымінальнага кодэксу РБ.

belsat.eu паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары