Любоў Кавалёва – праваабаронца года


Традыцыйна ў Міжнародны дзень правоў чалавека вызначылі найлепшых журналістаў, адвакатаў і праваабаронцаў.

Маці Уладзіслава Кавалёва ўшанавалі ўзнагародаю за «абарону сына, абвінавачанага ў здзяйсненні тэракту ў менскім метро і пасля расстралянага, і за барацьбу супраць смяротнага пакарання».

«На гэта пакладзенае жыццё майго сына. Цягам усяго часу мяне падтрымлівалі людзі, і, каб не гэта, мне было б значна цяжэй. Дзякуючы гэтаму падтрыманню я яшчэ жыву, я яшчэ штосьці магу рабіць. Ці ёсць у нас яшчэ правы? Па-мойму, у нас ужо даўно іх забралі. У любых справах ідуць толькі адпіскі», – зазначае Любоў Кавалёва. {movie}Любоў Кавалёва пра ўзнагароду|right|7992{/movie}

Жанчына будзе надалей змагацца за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі і за рэабілітацыю імя свайго сына.

Адвакатамі года назвалі Алівіну Дрыго і Аліну Шостак, якія ў судах баранілі актывістаў «Маладога фронту». Журналіст года – Андрэй Пачобут.

belsat.eu

Стужка навінаў