Хто «забівае асінавы кол» у інтэграцыю братэрскіх народаў?


На Сёмым форуме еўрапейскіх і азіяцкіх медыяў у Менску дэпутат расейскай Думы Таццяна Маскалькава распавяла аб праблемах інтэграцыі на постсавецкай прасторы.

Маскалькава звяртае ўвагу на слабую інфармаванасць грамадства пра інтэграцыю ў межах Еўразійскага саюзу: «Гэта аб’ектыўна, бо гэта пазітыўная інфармацыя, а чалавек сёння больш імкнецца да скандальнай і негатыўнай інфармацыі».

Маскалькава лічыць неабходным стварыць новыя формы медыяў, якія б прасоўвалі Расею, Беларусь і Казахстан да «новага ўзроўню цывілізаванасці». Інтэграцыя ў інтэрпрэтацыі дэпутаткі – «пас бяспекі супраць тых нашых апанентаў, што праводзяць працу супраць інтэграцыйных працэсаў». Таццяна Маскалькава прызнала, што гэтыя ворагі яднання працуюць паспяхова і таму супрацьстаяць ім мусяць новыя зынтэграваныя медыі. {movie}”Асінавы кол у інтэгацыю”|right|7991{/movie}

«Яны забіваюць свой асінавы кол у нашыя адносіны. Гэта і «Усходняе партнёрства»… Гэта цэлы шэраг іншых падобных працэсаў і праектаў, якім мы мусім супрацьстаяць у першую чаргу з дапамогаю нашых медыйных рэсурсаў», – звяртае ўвагу Маскалькава.

Якімі маюць быць гэтыя «новыя медыі» і да якога «ўзроўню цывілізаванасці» імкнецца Еўразійскі саюз, пакуль невядома.

Усевалад Шлыкаў

belsat.eu

Стужка навінаў