У Баранавічах аварыя на чыгунцы


Тры вагоны сышлі з рэек на тэрыторыі чыгуначнай станцыі “Баранавічы-Цэнтральныя”.

Паведамленне пра здарэнне паступіла ў ратавальныя службы 9 снежня а 21.55. Пры перастаноўцы грузавога складу на іншы шлях з рэек сышлі ды перакуліліся тры вагоны з вугалем і жалезабетоннымі вырабамі. У выніку пашкоджана 30 м чыгуначнага шляху. Пацярпелых няма. Рух цягнікоў не парушаны.

Прычынаю таго, што адбылося, стала самарасчапленне вагонаў. Аднаўленчыя працы плануецца завяршыць цягам сённяшняга дня да 17-й гадзіны.

Паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары