Мікіта Ліхавід: Жадаю, каб «Белсат» глядзелі і прыхільнікі існага рэжыму


Былы палітвязень павіншаваў наш тэлеканал з пяцігоддзем.

«Хацелася б, каб як мага больш людзей ведалі пра «Белсат» і глядзелі яго. Таксама жадаю развівацца ў бок незаангажаваных слаёў насельніцтва Беларусі. Каб вас глядзелі і людзі, што падтрымліваюць існы рэжым, каб яны не ставіліся да альтэрнатыўнага меркавання, як да чагосьці страшнага, каб яны разумелі яго і самі развіваліся. Думаю, што тэлеканал «Белсат» – вельмі добры інструмент у гэтым плане», – кажа Мікіта Ліхавід.

«Белсат» – адзіны незалежны і беларускамоўны тэлеканал краіны. 10 снежня разам з вамі мы святкуем свой юбілей! За гэтыя 5 гадоў мы змяніліся да непазнавальнасці! Мы пачыналі з некалькіх гадзінаў трансляцыі, а навіны выходзілі ў запісе і без вядоўцаў. Цяпер жа нашыя гледачы могуць атрымліваць аператыўна самую актуальную інфармацыю і аналітыку ў трохгадзінным інфармацыйным блоку «Студыя «Белсат».

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары