Чавэс змагаецца з ракам – хутка чарговая аперацыя


Прэзідэнт Венесуэлы ў адмысловым тэлезвароце заклікаў грамадзянаў падтрымаць віцэ-прэзідэнта Нікаляса Мадура ў выпадку сваёй смерці.

Чавэсу неабходная тэрміновая хірургічная аперацыя – ракавую пухліну знайшлі ў тым жа месцы, што і раней.

Для Чавэса апошнія 20 гадоў былі шэрагам перамогаў, паразаў і нечаканых вяртанняў. Распачаўшы палітычную кар’еру ў якасці палкоўніка, лідара спробы дзяржаўнага перавароту ў 1992 г., ён спыніў кровапраліцце і ўзяў адказнасць на сябе. Ужо ў 1998 г. Чавэс перамог на прэзідэнцкіх выбарах і распачаў сваю вечную «сацыялістычную рэвалюцыю». Праз тры гады – чарговы дзяржаўны пераварот, але ўжо супраць самога Чавэса. Гэтым разам войска было на ягоным баку, і Чавэс трыумфальна вярнуўся ў Каракас.

Аднак гэтая аперацыя можа стаць ягоным апошнім змаганнем. Чавэс ужо перажыў тры аперацыі на Кубе, і не вядома, колькі іх яшчэ спатрэбіцца, каб канчаткова перамагчы рак. У выпадку сваёй смерці венесуэльскі лідар заклікаў галасаваць за Нікаляса Мадуру таксама і ў выбарах 2019 г.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары