Надзвычайнае здарэнне ў Маладзечне. Чацвёра атручаныя аміякам


У Маладзечне адбыўся выцек аміяку. Аварыя здарылася ў неэксплуатаваным будынку халадзільнай камеры на тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў гораду. Пацярпеў машыніст, які спрабаваў зліквідаваць выцек сваймі сіламі: ён меў намер зачыніць вентыль на трубаправодзе, з якога выцякаў аміяк.

На месца здарэння прыбылі падраздзяленні МНС, прадстаўнікі цэнтру гігіены і эпідэміялогіі, раённая камісія надзвычайных сітуацыяў. Машыніста даставілі ў шпіталь, ён атрымаў лёгкае атручанне хімічным рэчывам.

{movie}Ліквідацыя выцеку аміяку ў Маладзечне. Відэа карыстальніка youtube.com – Анастасия Клебан |left|7971{/movie}Пазней з больніцы прыйшло паведамленне пра тое, што яшчэ тры працаўнікі прадпрыемства звярнуліся са скаргамі на дрэннае самаадчуванне.

Між тым у памяшканні халадзільнай камеры дапушчальная канцэнтрацыя пароў аміяку перавысіла норму ў 8,5 раза, за межамі будынку канцэнтрацыя пароў заставалася ў норме.

Ратаўнікі асадзілі пары аміяку ўнутры памяшкання і перакрылі аварыйны трубаправод. Яны цвердзяць, што пагрозы жыхарам няма. Цяпер абставіны выцеку газу высвятляе абласная камісія надзвычайных сітуацыяў.

Паводле interfax.by

Стужка навінаў