На «Еўрабачанне» ад Беларусі з другой спробы паедзе Алёна Ланская


На песенным конкурсе «Еўрабачанне-2013», які пройдзе ў траўні наступнага года ў Мальмё (Швецыя), нашую краіну будзе рэпрэзентаваць 27-гадовая заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алёна Ланская.

Спявачка перамагла ў нацыянальным адборачным конкурсе «Еўрабачання» з кампазіцыяй «Rhythm of Love», набраўшы паводле вынікаў галасавання прафесійнага журы і гледачоў максімальна магчымую колькасць балаў – 24.

Фінал нацыянальнага адбору прайшоў увечары 7 снежня ў наўпроставай трансляцыі каналу «Беларусь 1».

Лукашэнку і Ланскую трымаюць грошы з адной кішэні

{movie}Алёна Ланская на праслухоўванні да нацыянальнага адбору. Відэа карыстальніка youtube.com – sergeydima|left|7970{/movie}Алёну Ланскую былі абвесцілі пераможцаю і леташняга нацыянальнага адбору «Еўрабачання». Тым разам перамога спявачкі з самага пачатку выклікала вялікі недавер. Як падлічылі журналісты, паводле вынікаў галасавання журы, яна наагул заняла апошняе месца. А вынікаў галасавання тэлегледачоў гэтак і не абвесцілі. Адпаведныя дакументы, у якіх загадвалася пракантраляваць правільнасць волевыяўлення публікі, падавалі шмат якія медыі. Праз неадназначную рэакцыю грамадскасці Аляксандр Лукашэнка даў загад разабрацца, наколькі аб’ектыўна быў вызначаны пераможца конкурсу.

Адмыслова створаная для гэтага камісія зрабіла выснову, што вынікі галасавання былі сфальсіфікаваныя. Сапраўдным пераможцам аб’явілі гурт «Litesound». На «Еўрабачанні» беларускія музыкі занялі 16-е месца ў другім паўфінале, не трапіўшы нават у фінал песеннага конкурсу.

Стала вядома, што адным з галоўных спонсараў леташняга адборачнага туру «Еўрабачання» было ААТ «Амкадор». Старшыня рады дырэктараў прадпрыемства, Аляксандр Шакуцін, лічыцца адным з фінансавых апірышчаў рэжыму Лукашэнкі. Алігарх таксама вядомы як прыхільнік і прадзюсар Ланской.

Паводле БелаПАН падрыхтаваў Максім Ярашэвіч

Стужка навінаў