Вайна 1812 года вачыма беларускіх мастакоў. Агляд падзеяў культуры


https://youtu.be/UgwsQIe9zWA
Твары, эмоцыі ды рэаліі вайны 1812-га года – вачыма беларускіх мастакоў. Экспазіцыя, прысвечаная падзеям 200-гадовай даўніны, адкрылася ў менскай бібліятэцы імя Пушкіна. Свае працы на ёй прэзентавалі сярод іншых Уладзімір Сайко, Генадзь Драздоў, Наталля Белавокая і аўтар ідэі – мастак Яўген Шунейка.{movie}Агляд падзеяў культуры (07.12.2012)|left|7959{/movie}

Цікава, што выстава зладжаная не на замову, а з ініцыятывы саміх творцаў. Экспазіцыя “Беларусь на раздарожжы 1812-га года” будзе працаваць да 13-га снежня.

У гэты дзень у 35-ым годзе на свет прыйшоў Арманда Мансанэра, адзін з самых паспяховых кампазітараў Лацінскай Амерыкі. Ён напісаў больш за чатыры сотні песень, іх выконвалі сярод іншых Элвіс Прэслі ды Фрэнк Сінатра. Цікава, што Мансанэра – нашчадак індзейцаў племені мая.

Іншыя тэмы: у Нью-Ёрку адкрылі экспазіцыю з арэлямі ды галубамі. Фестываль агнёў пачаўся ў французскім Ліёне.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары