Апытанне: Што будзеце рабіць, калі вам забароняць звальняцца з працы?


Лукашэнка падпісаў дэкрэт, згодна з якім усе работнікі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў змогуць звольніцца толькі са згоды наймальніка.

Пра намер падпісаць такі дакумент прэзідэнт заявіў яшчэ 30 лістапада, наведваючы ААТ «Барысаўдрэў». Гэтую заяву медыі назвалі ўвядзеннем прыгоннага права. Карэспандэнты БелаПАН выйшлі ў народ, да прахадной Менскага трактарнага заводу, з пытаннем: «Што вы будзеце рабіць, калі вам забароняць звальняцца з працы?»

{movie}Што будзеце рабіць, калі вам забароняць звальняцца?|right|7958{/movie}Некалькі асобаў прызналіся, што працавалі б і надалей, некаторыя, наадварот, заявілі пра барацьбу за свае правы – звярталіся б у прафсаюз, да юрыстаў, у іншыя інстанцыі. Трэція звольніліся б, пайшоўшы на хітрыкі.

«Калі праца, з якой забараняюць звальняцца, задавальняе, то можна і папрацаваць да пары да часу. Хаця асадак у душы нядобры, вядома, застаўся б. Як-ніяк – несвабода. А на фоне псіхалагічнага дыскамфорту давялося б шукаць іншую працу, магчыма, нават за межамі краіны», – пракаментаваў прэзідэнцкі дэкрэт адзін з запытаных.

Паводле БелаПАН

Відэа БелаПАН

Стужка навінаў