Салідарныя ў Варшаве


Каля дзясятка беларусаў, што жывуць у Варшаве, пікетавалі беларускую амбасаду. Яны патрабавалі неадкладна вызваліць палітзняволеных, што апынуліся за кратамі пасля падзеяў 19 снежня.

“Нашыя акцыя нешматлюдная, аднак мы лічым важным праводзіць падобныя мерапрыемствы – кажа адзін з удзельнікам акцыі. – Гэта сімвалічная акцыя, і я думаю, што калі падобныя акцыі, нават невялічкія, будуць праводзіцца і ў Беларусі, і за мяжою, то будзе плён. У нашага палітдыктатара здалі нервы”. Удзельнікі ініцыятывы таксама зазначаюць, што адчуваюць падтрыманне і салідарнасць з боку палякаў.

Пікетоўцы трымалі ў руках плакаты з партрэтамі Ірыны Халіп, Насты Палажанкі, Аляксандра Класкоўскага ды іншых зняволеных. “Я ўчора бачыла фільм БТ пра Плошчу – але там была толькі хлусня, – кажа Ірына Качарава, удзельніца акцыі. – Там паказвалі гэтага хлопца, які сваім целам стрымліваў правакатараў, а ў выніку яму пагражае да 15 гадоў зняволення. У Лукашэнкі подлыя метады і подлая ўлада”.

belsat.eu

Стужка навінаў