Класці брук – не дзіцячая справа?


https://youtu.be/ysj3LgKMu2A
{movie}Апытанне: Класці брук – не дзіцячая справа?|left|7948{/movie}Паводле газеты «Звязда», БРСМ прапаноўвае пашырыць пералік «лёгкіх відаў работ», да якіх могуць прыцягвацца няпоўнагадовыя ў веку ад 14 гадоў. У тым ліку – укладка бруку, абклейванне шпалерамі, фарбаванне паверхняў. Журналісты «Белсату» пацікавіліся ў жыхароў Магілёва, ці варта прыцягваць да працы няпоўнагадовых.

«Няхай лепш працуюць, чымся ходзяць і недзе па кутах паляць. У 16 гадоў ужо можна працаваць. Няхай прызвычайваюцца да працы, жыццё такое, што трэба працаваць», – гаворыць жыхарка Магілёва. Зрэшты, з такім меркаваннем пагаджаюцца не ўсе апытаныя. «У нас і так эканамічная сітуацыя не простая, і прымушаць з такога ўзросту працаваць… Вучыцца трэба студэнтам! Атрымліваць адукацыю, прафесію, а потым ужо і працаваць», – мяркуе ўдзельнік апытання.

Адначасова з гэтым большасць апытаных станоўча ставіцца да магчымасці падлеткам папрацаваць улетку на ўласнае жаданне і зарабіць капейчыну. «Калі малады чалавек хоча зарабіць грошы на вакацыях у вольны час – гэта нармальна. Паштальёнам, кур’ерам – у гэтым няма нічога кепскага. А калі гэта выкарыстоўваць для таго, каб стварыць армію працаўнікоў, то я супраць гэтага», – гаворыць адзін з рэспандэнтаў.

У Беларусі існуе практыка фармавання «студэнцкіх атрадаў». Сёлета ў іх бралі ўдзел каля 20 тыс. чалавек ва ўзросце ад 14 да 31 года. Большасць «студатрадаў» маюць будаўнічы і сельскагаспадарчы профіль. Маладыя людзі, у тым ліку няпоўнагадовыя, могуць працаваць улетку і атрымліваць за гэта грошы. Адначасова з гэтым у вёсках і малых гарадах распаўсюджаная практыка «дапамогі калгасам» – на так званай добраахвотна-прымусовай аснове. Збор ураджаю, праполка – на такія працы штогод выходзяць тысячы навучэнцаў ПТВ і школьнікаў ці то ў межах «практыкі», ці то ўвогуле без лішніх тлумачэнняў.

Зміцер Ягораў
belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары