Сваякі Паўла Плаксы: Агрэсіўныя міліцыянты - нашчадкі нямецкіх акупантаў


Родныя асуджанага на 10 гадоў за крадзеж і падпал дзеляцца ўражаннямі пасля судовага працэсу.

{movie}Маці Паўла Плаксы аб прысудзе і катаваннях|left|7932{/movie} Што пад ціскам катаванняў Павел Плакса прызнаўся і ў тым, чаго не рабіў, распавяла ягоная маці Жанна Парцянка. Пасля суда кабета выказала меркаванне, што сыну далі вялікі тэрмін праз тое, што сваякі пачалі пісаць скаргі.

«Гэта можна параўнаць толькі з фашыстоўскімі лагерамі», – мяркуе спадарыня Парцянка, узгадваючы пра катаванні сына. У Беларусі няма сэнсу рыхтаваць юрыстаў з вышэйшай адукацыяй бо сапраўдныя адмыслоўцы сістэме не патрэбныя: пры такім узроўні працы на пасады можна браць «адмарозкаў» з вуліцы, мяркуе маці асуджанага.

У сваю чаргу цётка асуджанага Валянціна Краснакуцкая выказвае меркаванне, што асабліва агрэсіўныя міліцыянты паходзяць з пазашлюбных сувязяў беларусак з нямецкімі захопнікамі.

Аліна Кашкевіч

belsat.eu

{movie}Цётка Паўла Плаксы: міліцыянты – нашчадкі фашыстаў|left|7933{/movie}

Стужка навінаў