Ірына Халіп: Свабода слова – з тых самых катэгорыяў, што вада і паветра


Журналістка і палітзняволеная пажадала «Белсату» з нагоды юбілею найхутчэйшай магчымасці вольна і без перашкодаў працаваць у Беларусі.{movie}Халіп: Свабода слова патрэбная, як вада і паветра|left|7931{/movie}

Жонка Андрэя Саннікава, экс-кандыдата на прэзідэнта, мяркуе, што свабода слова – гэта адна з падставовых катэгорыяў чалавечага быцця. Без вольнага слова чалавек не ў стане жыць і фізічна функцыянаваць. «Белсат» жа, паводле журналісткі, намагаецца данесці да беларусаў праўду.

Віншуючы незалежны тэлеканал з 5-годдзем існавання, Ірына Халіп пажадала: «Каб як мага хутчэй надышоў той момант, калі працаўнікі «Белсату» маглі б свабодна працаваць у Беларусі, каб іх на вуліцы не хапалі міліцыянты, каб ім не былі патрэбныя ніякія акрэдытацыі, незаконныя ў іншых краінах».

belsat.eu

Стужка навінаў