«Ваеннае становішча ў Беларусі? Як гэта здарылася і што далей?»


Тэлеканал “Белсат” супольна з беларускім радыё “Рацыя”, фондам “Свабода і дэмакратыя” і Цэнтрам Усходняй Еўропы, стыпендыяльнаю праграмай імя Кастуся Каліноўскага запрашаюць узяць удзел у канферэнцыі “Ваеннае становішча ў Беларусі? Як гэта здарылася і што далей?” Сход адбудзецца 13 студзеня ў канферэнц-зале Сейму Рэспублікі Польшча.

Адкрые канферэнцыю аб 11:00 маршалак Сейму Гжэгаж Схэтына. З 11:15 да 15:30 у чатырох секцыях выступяць сваякі вязняў і ўдзельнікаў пратэстаў у Менску, палітыкі асноўных дэмакратычных партыяў і рухаў Беларусі, сябры асноўных польскіх няўрадавых арганізацыяў ды медыяў Беларусі, польскія палітыкі, якія падтрымліваюць захады на карысць дэмакратыі ў Беларусі.

А 15:30 адбудзецца супольнае падпісанне закліку ў справе падтрымання Польшчаю незалежных ініцыятываў на карысць дэмакратыі ды абароны правоў чалавека ў Беларусі

З 15:30 да 16:00 пройдзе прэс-канферэнцыя.

Адрас сустрэчы: Nowy Dom Poselski, ul. Wiejska 4/6/8, 00-902, Варшава. Арганізатары забяспечваюць сінхронны пераклад.

Просім пацвердзіць свой удзел да 11:00, серада, 12 студзеня, на электронны адрас vip@belsat.eu

Дадатковая інфармацыя з’явіцца 13 студзеня.

Стужка навінаў