Уладзімір Колас: Трэба спыніць спрэчкі вакол Курапатаў


{movie}Уладзімір Колас: Трэба спыніць сваркі вакол Курапатаў|left|7919{/movie}Старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас заклікае стварыць камісію ў справе Курапатаў, у якую б, сярод іншых, увайшлі чальцы КХП – БНФ і «Мемарыялу».

«Замест таго каб змагацца за ўшанаванне памяці, каб прагучала праўда пра Курапаты і каб як мага больш людзей ведалі гэтую праўду, у самых горшых традыцыях пачынаюцца нейкія спрэчкі і абвінавачанні. Усё гэта трэба як мага хутчэй спыняць», – падкрэсліў Уладзімір Колас.

Ён назваў дасягненнем тое, што ініцыятары пабудовы «Бульбаш-холу» выйшлі з прапановай удзельнічаць у мемарыялізацыі. На думку Коласа, гэты прэцэдэнт «можа яднаць нас на праблемах нашай гісторыі».

«Павінна быць створаная камісія, у якую неабходна запрасіць прадстаўнікоў і КХП – БНФ, і «Мемарыялу», і іншых грамадскіх арганізацыяў, каб разам выпрацаваць канцэпцыю мемарыялу і стварыць яго», – заявіў Колас.

Каго расстрэльвалі ў Курапатах?

{movie}Ігар Кузняцоў: Якім будзе новы памятны знак у Курапатах?|left|7920{/movie}У Курапатах двойчы ўзводзіўся і двойчы знікаў помнік афіцэрам польскай арміі, расстраляным у Беларусі. Адзін з ініцыятараў яго ўсталявання, даследнік Курапатаў Ігар Кузняцоў, абвінаваціў у гэтым актывістаў КХП – БНФ, якіх застаў на месцы пастаўленага знаку, калі тыя выносілі смецце. Аднак актывісты абвінавачанні адхілілі. Лідар КХП – БНФ Зянон Пазняк назваў такі помнік «правакацыяй» на той падставе, што дакладна не вядома, ці пахаваныя ў Курапатах расстраляныя НКУС польскія афіцэры.

Паводле Кузняцова, такая сітуацыя ўзнікла таму, што «пра так званы беларускі катынскі спіс нідзе інфармацыі няма». Аднак сам гісторык у існаванні такога спісу не сумняецца.

«На тэрыторыі Беларусі было 32 турмы і следчыя ізалятары НКУС і 47 часовых лагераў НКУС. Аднак «польская аперацыя НКУС», праведзеная ў 1940 г., праводзілася галоўным чынам у Менску і яго ваколіцах. На сённяшні дзень існуюць два дакументы, на падставе якіх мы можам гаварыць пра лёс 3 тыс. афіцэраў польскай арміі, якія ў красавіку 1940 г. былі этапаваныя з некалькіх турмаў. Пунктам прызначэння этапу быў Менск. Удалося знайсці нават адкрытую інфармацыю ў архіве, як ні дзіўна, Беларускай чыгункі. Гэта распараджэнне аб выдзяленні чыгуначных саставаў для этапавання такой колькасці людзей. Гэта значыць, мы адназначна ведаем, што ў красавіку 1940 г. у Менск было дастаўлена не менш як 3 тыс. афіцэраў польскай арміі», – расказаў Ігар Кузняцоў.

Паводле БелаПАН
Відэа БелаПАН

Стужка навінаў