Увага! Сабака за стырном!


https://youtu.be/jTjkAv4mUyM
{movie}Сабакі за стырном|left|7902{/movie}У Новай Зеландыі трох сабак навучылі… кіраваць аўтамабілем.

Рыхтаванне чатырохлапых кіроўцаў распачалося ў верасні. Спачатку былі «сімулятары» – імітатары падважніка пераключэнняў хуткасці ды стырна. А калі сабакі авалодалі гэтаю навукаю, прыйшоў час і на сапраўдную практыку!

Трох сабак навучылі кіраваць аўтамабілем для таго, каб засведчыць перад людзьмі іхны інтэлект і здольнасці. Навучанне адбываецца ў межах адмысловай праграмы, якая мае на мэце заахвоціць як мага шырэйшыя колы грамадства ратаваць бадзяжных сабак з прытулкаў, даючы ім новы дом.

Трэнеры, якія займаліся рыхтаваннем незвычайных кіроўцаў, прызнаюцца, што не заўсёды навучанне ішло гладка: адзін з «курсантаў» ледзь не ўвесь час перавышаў хуткасць.

Цяпер жывёліны навучыліся не толькі кіраваць аўтам, але і разганяцца ды падтрымліваць сталую хуткасць. Наступным тыднем яны прадэманструюць свае ўменні падчас жывой трансляцыі аднаго з мясцовых тэлеканалаў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары