Рымашэўскі: Спыненне пераследу царквы – адзінае лагічнае рашэнне ўладаў


Лідар хрысціянска-дэмакратычнага руху Віталь Рымашэўскі мяркуе, што ў гэтай справе адсутнічала самастойнае рашэнне суда. {movie}Рымашэўскі: Ідэя пра высяленне царквы – памылка|left|7898{/movie}

Палітык лічыць, што ўлады адступіліся ад патрабавання вызваліць будынак царквы толькі праз вялікі грамадскі рэзананс. «Калі казаць пра гвалтоўны захоп царкоўнага будынку, то логікі ў дзеяннях беларускіх уладаў няма», – падкрэсліў Рымашэўскі.

Як адзначыў хрысціянскі дэмакрат, у кіраўніцтва Беларусі востра не стае грошай, што змушае іх скарачаць нават сілавы апарат. На думку Рымашэўскага, захоп царкоўнага будынку пратэстанцкай грамады «Новае жыццё» быў адным са спосабаў атрымаць у бюджэт дадатковыя сродкі. Той, хто прапанаваў пайсці на такое, адзначае Рымашэўскі, зрабіў уладам «мядзведжую паслугу», бо гэтая справа атрымала вялікі розгалас, што яшчэ больш сапсавала рэпутацыю кіраўніцтва Беларусі.

«Рашэнне не забіраць будынку – адзіны лагічны крок беларускіх уладаў за апошнія некалькі гадоў», – падкрэсліў Рымашэўскі. На ягоную думку, у Беларусі яшчэ не з’явілася сіла, здольная абараніць незалежную супольнасць і правы вернікаў. Аднак калі б улады вырашылі пайсці на жорсткі крок і адабраць уласнасць грамады, то супрацьстаяць ніхто не змог бы, таму ў гэтым выпадку, лічыць палітык, варта казаць пра Божае дзеянне.

belsat.eu

Стужка навінаў