НАМ 5 ГАДОЎ! Мы змяняемся для вас!


Адзіны незалежны і беларускамоўны тэлеканал краіны. 10-га снежня разам з вамі мы святкуем свой юбілей! За гэтыя 5 гадоў мы змяніліся да непазнавальнасці! Мы пачыналі з некалькіх гадзінаў эфіру, а навіны выходзілі ў запісе ды без вядоўцаў. Цяпер нашыя гледачы могуць атрымліваць аператыўна самую актуальную інфармацыю ды аналітыку ў трохгадзінным інфармацыйным блоку «Студыя «Белсат».

За 5 гадоў працы паўсталі больш за 100 дакументальных фільмаў, якія распавядаюць пра невядомыя старонкі гісторыі краіны, расследуюць таямнічыя падзеі ды знаёмяць з самымі выбітнымі людзьмі Беларусі. Шматлікія фільмы атрымалі прэстыжныя ўзнагароды ў розных краінах свету.

Цягам 5 гадоў з намі пачалі супрацоўнічаць вядомыя ды аўтарытэтныя людзі ў краіне: славуты музыка Лявон Вольскі, аўтар і вядоўца культавай праграмы «Відзьмо-невідзьмо» Сяргей Філімонаў, прызнаны дакументаліст Юрый Хашчавацкі ды шмат іншых!

Гэтыя 5 гадоў «Белсат» прапаноўвае не толькі палітыку – нашыя гледачы могуць расслабіцца пад сатырычныя праграмы ды найлепшыя мастацкія фільмы з сусветнага кінапракату. Дбае «Белсат» і пра самых малых гледачоў, якія разам з намі могуць вывучаць мовы, глядзець мульцікі ды казкі па-беларуску, чаго не можа забяспечыць ніводзін іншы тэлеканал.

«Белсат» глядзяць па ўсёй Беларусі. І з кожным годам аўдыторыя расце. Нашыя гледачы маюць розны ўзрост, заробкі ды палітычныя погляды, але кожны знаходзіць нешта для сябе. Цяпер больш як палова беларускай аўдыторыі спадарожнікавага тэлебачання (а гэта 1,76 млн чалавек, глядзіць «Белсат»), што складае 22 % дарослай тэлеаўдыторыі краіны.

Цяпер «Белсат» можна глядзець і на старонцы каналу падчас трохгадзіннай он-лайн-трансляцыі, а ўсе праграмы ды фільмы можна пабачыць на сайце.

Мы расцем ды развіваемся! За 5 гадоў працы, нягледзячы на складаныя ўмовы і ціск з боку ўладаў, мы дасягнулі вельмі шмат! І будзем развівацца і надалей, каб вы, нашыя гледачы, маглі атрымліваць аб’ектыўную інфармацыю, разумець, што адбываецца, ды адпачываць, гледзячы фільмы на сваёй роднай мове.

НА ТУЮ Ж ТЭМУ:

У польскім Сейме адкрылася выстава, прысвечаная “Белсату” (Фота)

“Аб’ектыў” за кадрам: вясёлыя моманты журналісцкай кухні

На пятыя ўгодкі «Белсату» Агнешка Рамашэўская – пра мінулае і будучыню тэлеканалу.

Кінамарфон ў Варшаве сабраў сяброў «Белсату»

Чаго зычыце «Белсату» на юбілей?

Сёння “Белсат” святкуе 5-гадовы юбілей

Кінакалекцыя «Белсату»: самыя ўганараваныя стужкі

Мікіта Ліхавід: Жадаю, каб «Белсат» глядзелі і прыхільнікі існага рэжыму

Зміцер Вайцюшкевіч павіншаваў «Белсат» з 5-годдзем

Што гледзіце на «Белсаце»?

Уладзімір Колас: Захапляюся мужнасцю і прафесійнасцю працаўнікоў «Белсату»

Ірына Халіп: Свабода слова – з тых самых катэгорыяў, што вада і паветра

Яўген Ліпковіч: Праз пяць гадоў «Белсат» можа зрабіцца першым дзяржаўным каналам незалежнай Беларусі

Чаго б вы пажадалі «Белсату» на 5-годдзе?

Зінаіда Бандарэнка: БТ вучыцца ў «Белсату»

Кшыштаф Занусі: мы самі адказваем за тое што глядзім і ўва што верым

Што вам падабаецца на «Белсаце»?

Аґнешка Голянд: «Белсат» – важны элемент падтрымання свабоды ў Беларусі

Мілінкевіч: Кадры «Белсату» мусяць стаць ядром тэлебачання ў незалежнай Беларусі

Пачобут: «Белсат» заваяваў гледача не толькі ў вялікіх гарадах

Стужка навінаў