Дзяніс Мельянцоў: Улады Беларусі разумеюць толькі мову санкцыяў


Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў улады Беларусі вызваліць усіх затрыманых палітыкаў і журналістаў. Беларускія незалежныя эксперты лічаць, што заява застанецца незаўважанай.

“На жаль, улады Беларусі разумеюць толькі мову санкцыяў, таму пакуль справа не дойдзе да канкрэтных дзейсных захадаў, заявы, у тым ліку і ААН, будуць наўпрост ігнаравацца”, – такое меркаванне выказаў у інтэрв’ю “Белсату” палітолаг Дзяніс Мельянцоў.

Палітолаг гаворыць, што болей дзейснай можа стацца жорсткая пазіцыя Еўропы і ЗША што да ўвядзення візавых і эканамічных санкцыяў.

Заклапочанасць падзеямі ў Беларусі апроч генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна таксама выказвала і вярхоўны камісар ААН ў пытаннях правоў чалавека Наві Пілэй. Камісар асудзіла выкраданне кандыдатаў ад апазіцыі ды заклікала да неадкладнага вызвалення зарыштаваных.

Дзяніс Мельянцоў адзначае, што гэта першы выпадак, калі ААН звярнула ўвагу на тое, што адбываецца ў Беларусі: звычайна арганізацыя займаецца больш глабальнымі гуманітарнымі крызісамі – войнамі альбо генацыдам.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары