Расейскіх журналістаў затрымалі каля беларускай амбасады ў Маскве


Сталічная паліцыя затрымала чатырох удзельнікаў недазволенага ўладамі горада пікета.

Расейскія фатографы правялі пікет у падтрымку беларускіх калегаў з нагоды спалення ашмянскай мытняй 41 асобніка каталогаў выставы “Беларусьпрэсфота”. Раней Маскоўская мэрыя вырашыла, што гэткае мерапрыемства… парушае Статут ААН.

Згодна з якім, “ні адна дзяржава не мае правоў умешвацца наўпрост, ці ўскосна ва ўнутраныя, ці знешнія справы іншай краіны”. Журналісты намагаліся давесці, што яны не прадстаўляюць ніякую дзяржаву, аднак пікет усё роўна быў забаронены.

Паводле інфармацыі “Новай газеты” затрымана чатыры журналісты: Вікторыя Івлева, Ксенія Жыхарова, Марыя Іонава-Грыбіна, і рэдактар часопіса “Расейскі рэпартэр” Арцём Чарноў

belsat.eu

Стужка навінаў