Паводле заявы збітага вартаўніка распачалі крымінальную справу


Следчы камітэт (СК) распачаў справу ў дачыненні працаўнікоў Ленінскага РУУС сталіцы.

Падставаю паслужыла заява вартаўніка аўтастаянкі Васіля Сарочыка пра ягонае збіццё 14 лістапада. Па выніках правярання Упраўленне Следчага камітэту па Менску распачало крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 426 Крымінальнага кодэксу (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў). Пра гэта паведаміў начальнік аддзелу інфармацыі ды сувязяў з грамадскасцю СК Павел Травулька.

belsat.eu

Стужка навінаў