Улады спалохаліся малітвы?


Менскія ўлады адмовіліся ад намеру выселіць пратэстанцкую царкву «Новае жыццё». Пра гэта «Белсату» ўвечары 4 снежня паведаміў юрыст супольнасці Сяргей Луканін.

«Сёння я атрымаў ліст ад ЖРЭА Маскоўскага раёну. Яны адмовіліся забіраць наш будынак», – сказаў ён.

Нагадаем, высяленне царквы з уласнага памяшкання прызначалася на 5 снежня.

Змаганне за будынак, які супольнасць пабудавала за свае сродкі, пачалося сем гадоў таму. Тады ўлады Беларусі заявілі, што царква не можа выкарыстоўваць зямельны надзел для культавых мэтаў. Вернікі прайшлі больш за 30 судовых працэсаў, і ў 2009 г. Найвышэйшы гаспадарчы суд вынес канчатковае рашэнне: царква мусіць вызваліць будынак. Датуль «Новаму жыццю» ўдавалася адстойваць памяшканне дзякуючы пастам-галадоўкам ды шырокаму розгаласу справы сярод беларускага грамадства і міжнароднай супольнасці.

Зараз, калі 27 лістапада вернікі атрымалі позву аб прымусовым высяленні, яны абвесцілі

несупынную малітву. Весткі пра новую спробу пераследу супольнасці распаўсюдзілі ўсе

незалежныя СМІ. Царкву падтрымалі прадстаўнікі замежных дыпмісіяў. Апрача таго,

Аб’яднанне супольнасцяў хрысціянаў поўнага Эвангелля накіравала лісты ў Саўмін і

Адміністрацыю прэзідэнта з просьбай перагледзець рашэнне пазбавіць «Новае жыццё»

будынка.

belsat.eu

Стужка навінаў