Мікалай Дзядок атрымае яшчэ адзін тэрмін?


{movie}Павел Сапелка: яшчэ адзін тэрмін Дзядку?|left|7879{/movie}Былы адвакат Павел Сапелка ў інтэрв’ю тэлеканалу «Белсат» канстатуе, што беларускія палітвязні раптам атрымалі статус «зацятых парушальнікаў парадку адбыцця пакарання». «Але я больш як упэўнены, што яны адбываюць сваё пакаранне не менш законапаслухмяна, чымся ўсе астатнія», – сцвярджае юрыст.

«Кожны раз, калі кагосьці з палітзняволеных адпраўляюць у турму, я кажу, што яны на крок набліжаюцца да таго, каб быць асуджанымі яшчэ і паводле артыкулу 411 Крымінальнага кодэксу ды атрымаць дадатковыя тэрміны да тых, што маюць», – дадае Павел Сапелка.

Сёння стала вядома, што асуджанага на чатыры з паловаю гады калоніі агульнага рэжыму за ўдзел у акцыях анархістаў Мікалая Дзядка перавядуць з калоніі ў турму. Такое рашэнне прынялі 4 снежня на выязным паседжанні суда ў Шклоўскай калоніі № 17.

Раней у лісце свайму сябру, Аляксандру Ярашэвічу, Мікалай Дзядок паведаміў, што згодна з пастановаю камісіі, якая засядала ў калоніі, ён «не стаў на шлях выпраўлення і працягвае згубна ўплываць» на іншых зняволеных. У звязку з гэтым камісія пастанавіла накіраваць справу Дзядка ў суд, які меўся вырашыць пытанне пераводу зняволенага ў турму строгага рэжыму.

Паводле інфармацыі Ярашэвіча, Дзядок у калоніі атрымаў 22 спагнанні. Дзеянні адміністрацыі калоніі ў дачыненні асуджанага Ярашэвіч звязвае з тым, што Мікалай адмаўляецца падпісваць прашэнне аб памілаванні на імя прэзідэнта Беларусі ды працягвае заяўляць пра сваю невінаватасць.

belsat.eu

Стужка навінаў