Расея: Апазіцыі больш няма?


{movie}Хапун у Пецярбурзе (Архіў)|left|7875{/movie}У Маскве апаненты дзейнай улады сабраліся разам на «памінкі» справядлівых выбараў у Расеі. Год таму нашую ўсходнюю суседку ўскалыхнула хваля пратэстаў супраць афіцыйных вынікаў парламенцкіх выбараў. Сёння на акцыю прыйшлі каля двух дзясяткаў асоб – калі лічыць разам з фатографамі ды журналістамі.

Як душылі рэвалюцыю на Балотнай плошчы

У снежні 2011 года ў цэнтры Масквы шматтысячны натоўп скандаваў «Рэвалюцыя!» і «Расея без Пуціна!». Яшчэ некалькі тыдняў вулічныя пратэсты не заціхалі, нягледзячы на марознае надвор’е, пераслед з боку паліцыі ды прадказальную перамогу Пуціна на прэзідэнцкіх выбарах.

Пратэсты змусілі Крэмль пайсці на палітычныя саступкі ды вярнуць норму, паводле якой губернатараў не прызначае кіраўнік краіны, а абірае народ. Адначасова з гэтым прапуцінская партыя «Единая Россия» падвяла заканадаўчую базу пад пераслед іншадумства: пашырыла кантроль над інтэрнэтам, узмацніла нагляд за арганізацыямі, якія атрымліваюць фінансаванне з-за мяжы, пашырыла вызначэнне тэрміну «здрада дзяржаве» ў Крымінальным кодэксе.

{movie}Марыя Ліпман: Ці засталася ў Расеі апазіцыя?|right|7874{/movie}Неўзабаве хваля пратэстаў, у якіх бралі ўдзел прадстаўнікі сярэдняга класу, апала. Адна з прычынаў – пераслед з боку паліцыі, на які пратэстоўцы не здолелі эфектыўна адказаць. Цяпер пра шматтысячныя мітынгі ў цэнтры Расеі апазіцыя можа толькі марыць.

«Настрой змяніўся. Тое, што раней было вясёла, мітынгі без рызыкі, мірныя, без паліцэйскіх разгонаў, – гэта драматычна змянілася. І калі раней чалавек рабіў выбар: ці ісці на такі мітынг, ці не, – то цяпер ён робіць выбар: ці рызыкаваць, ці не», – канстатуе Марыя Ліпман, палітолаг Маскоўскага цэнтру Карнэґі (Carnegie).

Рэпрэсіі знішчылі апазіцыю?

«Выкарыстанне тэрміну «апазіцыя» ў нашым выпадку няслушнае. Гэты тэрмін выкарыстоўваецца, калі ёсць канкрэтная палітыка, а гэта тое, чаго ў нашай краіне няма, – мяркуе Марыя Ліпман. – Пратэст людзей, што выйшлі на вуліцы, каб выказаць сваё абурэнне, свае крыўды адносна фальсіфікацыі выбараў і стылю кіравання, насіў характар грамадзянскага пратэсту і не меў ні арганізацыі, ні парадку дня, ні пэўнага кіраўніцтва».

{movie}Сяргей Удальцоў спадзяецца на новыя пратэсты|left|7873{/movie}Апазіцыйныя лідары наракаюць на ўціск, але не губляюць аптымізму. «Улады адказалі рэпрэсіямі. Не распачаўся дыялог, не распачаліся перамовы, мы не дайшлі да канструктыву. Тым не менш, нягледзячы на гэты тэрор, пакуль актыўнасць захоўваецца. І мы спадзяемся, што напрыканцы года таксама будзе вялікі масавы пратэст і ў Маскве, і ў рэгіёнах», – распавядае лідар «Левага фронту» Сяргей Удальцоў.

Апошнім часам рэйтынг Уладзіміра Пуціна пахіснуўся. Нават на фоне шырокай антыкарупцыйнай кампаніі давер насельніцтва да кіраўніка дзяржавы зніжаецца. Паводле доследаў расейскага «Левада-цэнтру», з дзеянняў Пуціна як прэзідэнта задаволеныя 63 % расяянаў, хоць яшчэ нядаўна гэты паказнік быў на ўзроўні 67 %.

belsat.eu
https://youtu.be/zdkZGMyRrDA
https://youtu.be/OELGTSbuFok
https://youtu.be/8gBtiV6rnek

Глядзі таксама
Каментары