Паўночная Карэя плануе старт балістычнай ракеты з 10 да 22 снежня


Гэта будзе трэцяя спроба. Дзве папярэднія скончыліся няўдачаю.

Афіцыйная мэта старту – вывад на арбіту касмічнага спадарожніка. Ракета “Ынха-3” паляціць на поўдзень. На 19 снежня ў Паўднёвай Карэі прызначаныя прэзідэнцкія выбары. Гэта можа яшчэ больш абвастрыць дачыненні паміж Сеулам і Пхеньянам.

{movie} Паўночная Карэя: запуск ракеты, красавік 2012 г.|left|7870{/movie}Трохступеньчатая балістычная ракета стартуе ў першай палове дня паводле мясцовага часу. Згодна з планам, першая з частак мае зваліцца ў мора недалёка ад заходняга ўзбярэжжа Паўднёвай Карэі, другая – у Ціхі акіян на ўсход ад Філіпінаў.

Маршрут для яе абралі той жа, што і сёлета ў красавіку (тады ракета ўпала ў мора праз хвіліну пасля старту). Першая ж няўдалая спроба была зробленая ў 2009 годзе, калі на арбіту мелі адправіць штучны спадарожнік сувязі. Прычым Пхеньян заявіў, што старт быў удалы. Аднак замежныя сродкі сачэння за касмічнаю прастораю гэтак і не змаглі выявіць спадарожніка.

ААН, ЗША, Японія і Паўднёвая Карэя рэзка асудзілі папярэднія спробы, бо лічаць іх парушэннем забароны ААН на выпрабаванні балістычных ракетаў.

belsat.eu

Стужка навінаў