Алег Алкаеў быў у Менску?


Рэдакцыя “Nash-dom.info” апублікавала відэа, на якім чалавек вельмі падобны да былога начальніка СІЗА №1 Менска Алега Алкаева едзе з невядомымі людзмі па сталічнаму праспекту.

Некалькі дзён таму ў сацыяльных сетках з’явілася інфармацыя, што Алег Алкаеў сапраўды наведаў Менск, аднак з якой мэтай – не ўдакладнялася. {movie}Алег Алкаеў быў у Менску?|right|7866{/movie}

У 2001 годзе пасля раскрыцця фактаў пра зніклых апанентаў Аляксандра Лукашэнкі, Алкаеў выехаў за мяжу і атрымаў палітычны прытулак у Нямеччыне.

“Наша Ніва” датэлефанавалася да спадара Алкаева. Былы начальнік СІЗА №1 прызнаўся, што ня ведаў, што відэа будзе выкладзенае ў інтэрнэт.

“Паездка была 11-13 лістапада. Два дні. Ноччу прыехаў, ноччу з’ехаў. Вядома, што прыязджаў праз Расею”. – распавёў Алкаеў.

Мэтай рызыкоўнай паездкі быў збор дадатковых матэрыялаў па зніклым праціўнікам Лукашэнкі. Паводле Алега Алкаева, ягонае раследаванне не спыненае і зараз ён працуе са сведкамі па гэтых справах.

«Сенсацый не будзе, яны і не патрэбныя, бо іншы бок праз іх можа прыняць меры перасцярогі. Мае звесткі будуць больш грунтоўнымі. Хутка ўсё даведаецеся. Магчыма, што яшчэ да Новага года паспею надрукаваць», — распавёў ён.

belsat.eu

Стужка навінаў