Шумчанка: Праз 15 гадоў у Беларусі можа не быць малога бізнесу


Сёння прадпрымальнікі вызначылі найлепшы рэгіён Беларусі для вядзення бізнесу. Традыцыйна ім стаў Менск.

Старшыня рады грамадскай арганізацыі «Перспектыва» Анатоль Шумчанка нагадаў, што ўжо доўгія гады бізнес-клімат у нашай краіне застаецца неспрыяльным. «На жаль, у нас вымалёўваюцца рэзка негатыўныя тэндэнцыі ў частцы ўдзельнай вагі індывідуальных прадпрымальнікаў у падатковых паступленнях, у раздробным таваразвароце. Прадпрымальнікам сёння вельмі цяжка весці свой бізнес у Беларусі. Гэтым конкурсам мы б’ем у званы і хочам, каб нас пачулі: сёння ідзе паглынанне буйным і сярэднім бізнесам малога бізнесу. Калі гэты працэс будзе працягвацца тымі ж тэмпамі, праз 15 гадоў малога бізнесу не застанецца», – мяркуе Шумчанка. {movie}Анатоль Шумчанка пра стан малога бізнэса|right|7854{/movie}

На думку прадпрымальнікаў, без дзяржаўнага падтрымання ім «не выплыць», а такім падтрыманнем можа быць проста неўмяшанне ў працу, у планы пашырэння бізнесу.

Першачарговыя праблемы, якія патрабуюць развязання, паводле прадпрымальнікаў, – абмежаванне найму работнікаў (пры гэтым 90 % прадпрымальнікаў маюць патрэбу не больш як у трох працаўніках); нездавальняльная сістэма падаткаабкладання; адносіны з арэндадаўцамі.

«Гэтыя праблемы вынікаюць з таго, – працягвае Шумчанка, – што дзяржава робіць ухіл у бок сярэдняга і буйнога бізнесу. Мы бачым сёння: пашыраюцца сеткі, будуюцца гіпермаркеты, буйныя гандлёвыя цэнтры аднаго брэнду. У Беларусь усё прыходзяць [замежныя бізнесы – «Белсат»], і хутка беларусам не застанецца месца, каб тут працаваць. А для таго, каб кошты ў краіне былі ніжэйшыя, трэба жывая, здаровая канкурэнцыя. У мяне канкрэтная прапанова: каля кожнага такога буйнога гандлёвага цэнтру размясціць па дзве міні-крамы ці па два шапікі прадпрымальнікаў».

Паводле лідара аб’яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва», у Беларусі ідзе будаванне алігархічна-наменклатурнага ладу. Сярод іншага пра гэта сведчыць тое, што ў Раду развіцця прадпрымальніцтва не ўвайшоў ніводзін індывідуальны прадпрымальнік.

belsat.eu

Стужка навінаў