"Беларусбанк" павысіў стаўкі па крэдытах у беларускіх рублях. Заіка: баяцца страціць грошы


Фінансавая ўстанова павысіла стаўкі па дэпазітах у беларускіх рублях.

На цэлы шэраг рублёвых дэпазітаў павялічаны адсоткавы прыбытак – ад 7 да 9 % гадавых. Апроч гэтага, на тэрміновы банкаўскі ўклад у беларускіх рублях «Юбілейны-90» адсоткі павялічаныя да 37 % гадавых.

Эканаміст Леанід Заіка тлумачыць гэтыя захады страхам банку перад зняццем грошай з рахункаў.

«Насельніцтва чакае моманту зніжэння гэтай стаўкі, пасля чаго абрыне сітуацыю з ашчаджэннямі. Гэта прыблізна каля 8 мільярдаў, з якіх больш за 70 % – якраз у «Беларусбанку». Другая прычына – запатрабаванне гаспадарчых суб’ектаў у валюце. Вялізарная запазычанасць у шэрагу дзяржаўных праграмаў змушае падняць стаўкі, каб прыцягнуць грошы насельніцтва», – мяркуе эканаміст. {movie}Леанід Заіка пра павышэнне стаўкі па дэпазытам|right|7853{/movie}

А першае паўгоддзе было такім аптымістычным: паляпшэнне эканамічнай сітуацыі ў краіне, рост экспарту і ўдалая, як здавалася тады, схема з разбаўляльнікамі. Усё гэта натхняла аптымізмам і выклікала заявы пра вяртанне 500-доларавага заробку.

«Але цяпер гэтую лавачку прыкрылі, валюты стала менш, экспарт стаў змяншацца, і грошай, натуральна, зрабілася менш. Таму тут адна толькі мэта – узяць грошы ў насельніцтва для падтрымання дзяржаўных праграмаў», – заўважае адмыслоўца.

belsat.eu

Стужка навінаў