Ці прыслухаецца суд да просьбы «шпіёна»?


Абвінавачаны ў здрадзе дзяржавы Андрэй Гайдукоў звярнуўся ў суд з хадайніцтвам аб змяненні захады стрымання. Сёння суд у Віцебску разгледзіць ягоную просьбу.{movie}Матэрыял “Белсату” пра справу Андрэя Гайдукова|left|7844{/movie}

Калега абвінавачанага юнака, лідар незарэгістраванага аб’яднання “Саюз маладых інтэлектуалаў” Яўген Канстанцінаў паведаміў, што вынікі слухання будуць вядомыя сёння ўвечары.

Андрэя Гайдукова цяпер трымаюць у следчым ізалятары Віцебску № 2. Пра перавод затрыманага з Наваполацку ў Віцебск было абвешчана раней, аднак не падавалі дакладнага дня. Толькі ўчора маці хлопца даведалася ад адваката, што Гайдукоў ужо ў Віцебску.

Намеснік старшыні “Саюзу маладых інтэлектуалаў” 22-гадовы Андрэй Гайдукоў быў затрыманы працаўнікамі КДБ у Віцебску 8 лістапада “падчас закладання схованкі” для матэрыялаў, якія нібыта збіраўся перадаць замежным спецслужбам. На Гайдукова завялі крымінальную справу паводле абвінавачання ў здрадзе дзяржавы. Хлопцу пагражае ад 7 да 15 гадоў турмы.

belsat.eu

Стужка навінаў