Царква «Новае жыццё» будзе шукаць абароны ва ўрадзе


https://youtu.be/player_embedded&v
Супольнасць вернікаў намерваецца звярнуцца да кіраўніцтва Беларусі, каб урэгуляваць канфлікт вакол царкоўнага будынку.

Паводле юрыста царквы Сяргея Луканіна, пастар Вячаслаў Ганчарэнка пакуль не атрымаў згоды на сустрэчу ад кіраўніка Менгарвыканкаму Мікалая Ладуцькі.

Пастар хацеў абмеркаваць з Ладуцькам рашэнне менскіх уладаў пазбавіць царкву “Новае жыццё” зямлі ды будынку. “Ніякага тэлефанавання або адказу з гарвыканкаму я яшчэ не атрымаў, а час нас ужо прыспешвае – высяленне царквы прызначанае на 5 снежня”, – адзначыў Луканін.

{movie}«Новае жыццё» высяляюць |right|7843{/movie}Калі ў першай палове дня мы не атрымаем ніякіх звестак ад гарвыканкаму, то ў другой палове дня мы звернемся ва ўрад, каб урэгуляваць канфлікт вакол будынку царквы”, – заявіў юрыст.

Луканін падкрэсліў, што за выходныя царкву падтрымалі “сотні людзей”. Шмат менчукоў прыходзілі ў царкву на супольную малітву. “Мы атрымалі лісты падтрымання з пасольстваў замежных дзяржаваў – у прыватнасці, Вялікай Брытаніі ды ЗША. Шмат да нас прыходзіла і журналістаў. Мы вельмі ўдзячныя ўсім за падтрыманне, але галоўнае падтрыманне для нас – Гасподзь, якому мы молімся і ў сілу якога верым”, – сказаў Луканін.

Сем гадоў змагання

Каля сямі гадоў Менскі гарвыканкам спрабуе выселіць царкву “Новае жыццё” з займанага будынку. У 2005 г. гарадскія ўлады пазбавілі рэлігійную абшчыну права карыстацца зямельным участкам, вылучаным ёй у бестэрміновае карыстанне.

Каб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемаў царквы “Новае жыццё”, у кастрычніку 2006 г. вернікі правялі пост-галадоўку, які доўжыўся каля месяца. Галадоўнікі змянялі адзін аднаго, нязменна застаючыся ў будынку царквы. Акцыя была спыненая пасля таго, як уладам прыйшлося адступіць – сітуацыя вакол царквы атрымала шырокі міжнародны рэзананс. У абарону “Новага жыцця” актыўна выступілі прадстаўнікі дэмакратычных сілаў, краіны Еўразвязу, замежныя палітыкі, святары, рэлігійныя аб’яднанні.

За 20 гадоў існавання “Новае жыццё” атрымала больш за тры дзясяткі судовых пазоваў, пастар царквы Вячаслаў Ганчарэнка і юрыст Сяргей Луканін неаднаразова зазнавалі ціск з боку ўладаў, у тым ліку адміністратыўны пераслед.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары