Сумны працяг белсатаўскай “Днюкі”: злачынства без пакарання


{movie}”Днюка”|left|7830{/movie}Маляўнічы ды натуралістычны вобраз мікракосмасу пары людзей сталага веку, што жывуць у звычайнай палескай вёсцы, прыйшоўся даспадобы і беларускаму гледачу, і замежным крытыкам. Радыё “Свабода” паведамляе пра нечаканы крымінальны працяг гэтай гісторыі.

Паводле сайту радыё “Свабода”, рэжысёру Андрэю Куцілу патэлефанавала адна з галоўных гераінь палескага летапісу, Антаніна Корзун, і распавяла, што ейнага сына забіў няпоўнагадовы сын мясцовага святара. “Неяк позна ўвечары да іх у хату прыйшоў мясцовы хлопец Уладзіслаў. Шукаў чалавека, які нібыта таксама быў у гэтым доме. Праз што пачалася спрэчка, следства лішне не кажа, але факт, што хлопец стукнуў гаспадара, ды гэтак, што той чатыры тыдні правёў у рэанімацыі ды пасля яшчэ тыдня ў агульнай палаце памёр”, – гаворыць Андрэй Куціла ў інтэрв’ю журналісту “Свабоды”.

Забойцу ўзялі пад варту, але той падпаў пад амністыю, бо забойства кваліфікавалі як здзейсненае праз неасцярожнасць, да таго ж хлопец прызнаў сваю віну і быў яшчэ няпоўнагадовы.

Фільм “Днюка” знялі на замову “Белсату” Андрэй Куціла і Аляксандр Налівайка. Стужку ўзнагародзілі ў катэгорыі “Найлепшы кароткаметражны дакументальны фільм” на фестывалі дакументальнага кіно ў Познані (Польшча), раней фільм атрымаў узнагароду ў намінацыі “Найлепшая дакументальная стужка” на Міжнародным кінафестывалі незалежнага кіно, які прайшоў у жніўні 2010 года ў Львове (Украіна), і прыз “Залаты жабрак” для найлепшага рэгіянальнага тэлеканалу на XVI Міжнародным фестывалі рэгіянальнага тэлебачання ў 2010 годзе ў Кошыцэ (Славакія). “Днюку” двойчы адзначалі на фестывалі “Лістапад-2010” у Менску: у межах конкурсу немастацкага кіно яна атрымала адмысловы прыз ды прыз Гільдыі кінакрытыкаў і кіназнаўцаў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары