“Тэтрыс” і “Пэк-Мэн” трапяць у Музей сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку


Тым часам “Тэтрыс” і “Пэкмэн” нароўні з яшчэ 12-ю відэагульнямі прызнаныя мастацкімі творамі. Іх выкупіў адзін з самых прагрэсіўных музеяў свету – нью-ёркскі Музей сучаснага мастацтва. {movie}Агляд падзеяў культуры (30.11.2012)|left|7813{/movie}

Пры адборы – кансультаваліся з юрыстамі, гісторыкамі ды мастацкімі крытыкамі. Адмыслоўцы ўлічвалі гістарычную і культурніцкую вартасць гульняў, іх эстэтычнасць і функцыянальнасць, а таксама сюжэт.

У выніку ў экспазіцыю, апроч “Пэкмэна” і “Тэтрыса”, увойдуць гульні “Another World”, “SimCity”, “EVE Online”, “Flow”, “Passage” ды іншыя. Выстава адчыніцца ў сакавіку.

Іншыя тэмы: у Менску адкрылася супольная выстава беларускіх і літоўскіх творцаў. Неапублікаваныя лісты апошняга расейскага манарха пойдуць з малатка.

belsat.eu

Стужка навінаў