Любоў Кавалёва запісала відэазварот з сынавым пінжаком у руках


https://youtu.be/player_embedded&v
У гадавіну вынясення смяротнага прысуду Уладзіславу Кавалёву ў справе аб тэракце ягоная маці заклікала далучыцца да кампаніі «Вярніце цела».

{movie}Відэазварот Любові Кавалёвай, Ірыны Багданавай і Леры Красоўскай у рамках кампаніі “Вярніце цела”|left|7805{/movie}Любоў Кавалёва запісала відэазварот разам з дачкою зніклага бізнесоўца Анатоля Красоўскага, Лераю, і сястрою экс-кандыдата на прэзідэнцтва Андрэя Саннікава, Ірынаю Багданавай. Апошняя заклікала падпісаць петыцыю Любові Кавалёвай і зрабіць усё магчымае, каб прымусіць беларускія ўлады выпусціць палітвязняў і не дапусціць з’яўлення новых.

Паводле праваабарончага цэнтру “Вясна”, кампанія “Вярніце цела” стартавала 4 кастрычніка, калі на станцыях метро і чыгункі ў пяці гарадах Галандыі адначасова з’явіліся мяхі для трупаў з жывымі целамі ўсярэдзіне. Флэш-моб зарганізавалі галандскія студэнты дзеля падтрымання Любові Кавалёвай і ейнае барацьбы за добрую памяць па сыне. На наступны дзень, кампанію афіцыйна рэпрэзентаваў Беларускі свабодны тэатр разам з Любоўю Кавалёвай пасля прэм’еры спектаклю “Trash Cuisine” (“Ежа з адкідаў”) у Амстэрдаме, які распавядае пра жахі смяротнага пакарання па ўсім свеце.

30 лістапада ў свеце праводзіцца сімвалічная акцыя “Гарады за жыццё – гарады супраць смяротнага пакарання”. У гэты дзень у 1786 годзе Вялікае герцагства Таскана ўпершыню ў гісторыі еўрапейскіх краінаў адмовілася ад смяротнага пакарання. Першы раз акцыю зладзілі ў 2002 годзе.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары