У Томску прадаюць падарункавыя наборы на выпадак канца свету


Адмысловы набор на выпадак Апакаліпсісу 21 снежня можна замовіць не толькі ў крамах сібірскага гораду, але нават у вясельных агенцтвах.

У набор уваходзіць некалькі бутэлек гарэлкі пад назваю “гаючая вадзіца”, бляшанка шпротаў, карабок запалак, свечкі, кавалак гаспадарчага мыла, вяроўка, розныя медыкаменты і нататнік. Замовы на паўжартаўлівыя наборы ідуць з усёй Расеі, для наважэнцаў прадугледжваецца набор “1+1” у ружовых колерах.

Паводле дырэктаркі вясельнага агенцтва Юліяны Шчэгалевай, галоўнае ў наборы – гарэлка. “Расейскі чалавек усё ж такі хоча гарэлкі, і для яго гэта прынцыпова. То бок тэлефануюць з розных гарадоў Расеі і просяць: “Нам жоўценькі набор, але з расейскаю гарэлкаю”, – кажа яна. {movie}Наборы на выпадак канца свету |right|7804{/movie}

Каштуе набор каля 250 тыс. бел. руб.

belsat.eu

Стужка навінаў