Беларусь прагаласавала за павышэнне статусу Палестынскай аўтаноміі


Генеральная Асамблея ААН павысіла статус Палесціны да дзяржавы-назіральніцы.

«За» прагаласавала 138 краінаў, «супраць» – 9 (ЗША, Ізраіль, Канада, Маршалавы Астравы, Мікранезія, Науру, Палаў, Панама, Чэхія). 41 дзяржава ўстрымалася (сярод іх – Вялікая Брытанія, Нямеччына, Польшча).

Паведамленне аб прыняцці рэзалюцыі з захапленнем успрынялі на палестынскіх тэрыторыях, дзе яго адзначылі залпамі ў паветра. Рух «Хамас» назваў прыняцце рэзалюцыі перамогаю палестынцаў.

ЗША, у сваю чаргу, назвалі рэзалюцыю «контрпрадуктыўнаю». «Тое, што сёння было абвешчана ўрачыста, неўзабаве паблякне: заўтра палестынцы прачнуцца і заўважаць, як мала змянілася ў іхным жыцці; затое зменшыліся перспектывы дасягнуць трывалага міру».

Што дае статус назіральніка?

Статус дзяржавы-назіральніцы дазваляе ўдзельнічаць у большасці паседжанняў і атрымліваюць доступ да ўсіх адпаведных дакументаў, але не дае права галасаваць. Дарэчы, у Статуце ААН ніякіх нормаў на гэты конт не ўтрымліваецца.

Статус назіральніка ўзнік з практыкі. У 1946 годзе генеральны сакратар ухваліў прызначэнне ўраду Швейцарыі ў якасці Сталага назіральніка пры ААН. Пасля сваіх назіральнікаў накіроўвалі некаторыя іншыя дзяржавы, якія пазней сталі чальцамі арганізацыі, напрыклад Аўстрыя, Італія, Фінляндыя і Японія.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары