Што насамрэч адбываецца з Пуціным?


Прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў запэўніў, што Пуцін працуе і займаецца спортам “у звычайным рэжыме”. Праз некалькі гадзінаў медыі паведамілі, што японскі прэм’ер міністр адклаў візіт у Маскву праз… хваробу Пуціна.

{movie}Лукашэнка распавёў “Reuters”, чым хворы Пуцін|left|7803{/movie}Уладзімір Пуцін працягвае займацца спортам у звычайным рэжыме, а домыслы пра хворую спіну не замінаюць ягонай працаздольнасці, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. Пра спіну расейскага калегі Аляксандр Лукашэнка разгаварыўся ў інтэрв’ю агенцтву “Reuters”.

«Сам ён, яшчэ раз паўтараю, як працаваў, так і працуе ды мае намер далей працаваць у тым жа тэмпе. Пры гэтым не мае намеру кідаць свае спартовыя справы і таму, як у любога спартоўца, у яго, можа, і спіна там крыху забалець, і рука, і нага – гэта ніколі не замінала ягонай працаздольнасці», – цытуе «Интерфакс-Запад» словы Пяскова з надрукаванага сёння інтэрв’ю газеце «Комсомольская правда».

Паводле Дзмітрыя Пяскова, Пуцін працягвае плаваць і хадзіць у спартовую залу.

На пытанне, як кіраўнік дзяржавы рэагуе на чуткі пра ягоныя хваробы, прэс-сакратар адказаў: «Ды ніяк. Мы яму дакладваем пра тое, што пішуць, што кажуць, што абмяркоўваюць. Але, з іншага боку, часта пра нешта разважаюць, што моцна перабольшана ці ўвогуле не адпавядае рэальнасці, таму ён па-філасофску ўспрымае такія дыскусіі».

Ён падкрэсліў, што Пуцін «у курсе і ўспрымае ён гэта цалкам нармальна – трэба ж камусьці пра штосьці пляткарыць, таму ўсё гэта ўспрымаецца з разуменнем».

Паводле Пяскова, напружаны план працы Уладзіміра Пуціна на снежань, які ўключае сустрэчу з даверанымі асобамі, пасланне Федэральнаму сходу, вялікую прэс-канферэнцыю, запіс пераднавагодняга звароту да грамадзянаў, паездку ў Турцыю і працоўныя сустрэчы ў Крамлі і ў Нова-Агарове, натуральны для прэзідэнта і не ёсць адказам на плёткі пра ягоную хваробу.

Сёння ж “Бі-бі-сі” паведаміла, што запланаваны на снежань афіцыйны візіт прэм’ер-міністра Японіі Ёсіхіка Ноды адкладзены на нявызначаны тэрмін. Прычына, паводле японскага прэм’ера, – “дрэннае самаадчуванне” Пуціна. Дзмітрый Пяскоў выказаў спадзяванне, што візіт адбудзецца ў другой палове студзеня.

belsat.eu

Стужка навінаў