Леанід Заіка: Настаў час развітацца з кватэрамі-«шпакоўнямі»


{movie}Леанід Заіка: Кошт на квадратны метр завышаны|left|7788{/movie}Эканаміст у інтэрв’ю «Белсату» заявіў пра неабходнасць стварэння нацыянальнай праграмы будаўніцтва, а таксама рассялення беларусаў. Гэта дапамагло б палепшыць умовы жыцця і зменшыць кошты на нерухомасць у нашай краіне.

Адмыслоўца перакананы, што цяпер выправіць сітуацыю з цэнамі на жытло можа толькі вольны рынак і канкурэнцыя. «Ува ўсім свеце склалася такая прапорцыя: сярэдні кошт квадратнага метра ў новым доме роўны сярэднемесячнаму заробку ў краіне. Калі мы цяпер яшчэ толькі хочам падысці да 500-доларавага заробку, то пытанне і да прэзідэнта, і да будаўнікоў: пакажыце кватэры, у якіх квадратны метр каштуе $ 500. Чаму ў нас ён даражэйшы за $ 1000? Дзе гэтыя грошы? – пытае Леанід Заіка. – Або іх чыноўнікі сабе кладуць у кішэні, або ўрад перашкаджае нармальнай канкурэнцыі, або будаўнікі вырашылі, што яны самыя адукаваныя і самыя эфектыўныя».

Пры гэтым якасць беларускіх навабудаў не самая высокая. Эксперты ў галіне нерухомасці прызнаюць, што якасць новых беларускіх дамоў не дацягвае да еўрапейскіх стандартаў. Больш якасныя будынкі каштавалі б значна даражэй, і на іх проста не знайшлося б пакупнікоў. Пры гэтым чакаецца, што наступныя паўгода кошты на новае жытло будуць расці.

{movie}Леанід Заіка: Хопіць будаваць “шпакоўні”|right|7789{/movie}Леанід Заіка перакананы ў неабходнасці стварэння нацыянальнай праграмы будаўніцтва, што будзе прадугледжваць пабудову новых дамоў не толькі ў буйных гарадах і сталіцы, але і ў прадмесцях. «Пачынаць трэба з таго, што будаваць дамы для сем’яў. Дамы, а не кватэры-«шпакоўні». І рабіць гэта за кошт развіцця прыгарадных тэрыторыяў. Я думаю, што развіццё будаўніцтва драўляных сямейных дамоў – гэта вельмі добрая справа. Трэба адыходзіць ад хрушчоўска-фінскай скіраванасці будаўніцтва, калі будуюцца панэльныя дамы. Гэта для краіны, дзе жывуць 9,4 млн чалавек, дзе шмат лясоў і людзі могуць жыць прасторна, – не трэба. Дайце людзям зямлю і магчымасць будавацца», – заклікае эканаміст.

belsat.eu

Стужка навінаў