Беларуская прэтэндэнтка на тытул «Міс свету» пакажа фокус з хустачкаю


Беларуская прэтэндэнтка на тытул «Міс свету» пакажа фокус з хустачкаю

Людміла Якімовіч, прадстаўніца Беларусі на конкурсе прыгажосці «Міс свету–2010», рыхтуе цыркавы нумар для ўдзелу ў міні-конкурсе талентаў.

Уладальніца тытулу «Міс Беларусь–2010» Людміла Якімовіч рэпрэзентуе Беларусь на 55-м конкурсе прыгажосці «Міс свету», які ўжо шосты раз пройдзе на кітайскім востраве Хай-Нань. Фінал конкурсу адбудзецца 30 кастрычніка.

Як паведаміла кіраўніца Нацыянальнай школы прыгажосці Вольга Сярожнікава, сёлета ў «Міс свету» возьмуць удзел 120 дзяўчат – рэкордная колькасць для гэтага конкурсу. Беларуская ўдзельніца вылеціць у Кітай 30 верасня. Цягам чатырох тыдняў канкурсантак чакаюць вандроўкі па Кітаі, Манголіі, прыёмы ў афіцыйных асобаў, дабрачынныя імпрэзы, а таксама міні-конкурсы: конкурс талентаў, спартовы конкурс і конкурс «топ-мадэль», перамога ў якіх дае права аўтаматычнага выхаду ў паўфінал «Міс свету».

Для паездкі беларускай канкурсанткі рыхтуецца гардэроб з 15 сукенак. У якасці сувеніру, які будзе выстаўляцца на традыцыйным дабрачынным аўкцыёне, магчыма, абяруць нацыянальны беларускі касцюм. Таксама ўдзельніца «Міс свету–2010» ад Беларусі плануе ўзяць удзел у спартовым конкурсе, бо прафесійна займаецца плаваннем.

Belsat.eu

Стужка навінаў